Чацвёрты выпуск сезона прысвечаны традыцыйнаму беларускаму вяселлю і пачынаецца з таго, што Дар’я Гардзейчык памірае ад тэмпературы, а Данута Грынь нечакана для сябе пераўтвараецца ў лектарку.
Традыцыйнае беларускае вяселле гэта чысты хаос, ці ёсць нейкія межы?
Ці былі вы ў сітуацыі, калі на ваш каравай паклалі чэлес?
Ці можаце вы хутка выгаварыць скарагаворку “Надобень толобень? А як недоўбень, то я дале подоўбень”?
Давайце разбяромся, што рабіць у сітуацыі, калі “паўзе чарвяк па назе”
Пры падрыхтоўцы да выпуска мы ізноў чыталі кнігу “Белорусский эротический фольклор” пад рэдакцыяй Таццяны Валодзінай, зборнік “Беларуская атлянтыда”, кнігу Алены Ляшкевіч “Традыцыйны каляндар: нарысы”, артыкул гэтай жа аўтаркі “Апісанне шляхецкага палескага вяселля 1930-х гг. у Станіслава Дваракоўскага і сучасныя запісы па яго слядах”, а яшчэ артыкул В.І. Мішынай “Сімвалічныя характарыстыкі абрадавай прасторы традыцыйнага беларускага вяселля: локус жаніха”.
А яшчэ слухалі “Песні і найгрышы вяселля вёскі Лявонпаль і яе наваколляў” (2016).
Наш інстаграм: https://www.instagram.com/belarusian_sex_history/
Падтрымаць нас кавай: https://www.buymeacoffee.com/belsexhistory
Падтрымаць на патрыёне: https://www.patreon.com/user?u=101233621
Гэты выпуск зроблены пры падтрымцы Free Belarus Center.