Як смяяўся суддзя і плакала пракурорка, як сведка-амапавец збягаў ад назіральніцы і як канваіры спалі на працэсах, а губазаўцы ахоўвалі бутэльку з вадой.
Дзве назіральніцы за судамі — Яна і Кацярына (вядучая падкаста) — дзеляцца сваімі самымі вясёлымі і крынжовымі сітуацыямі, якія яны пабачылі на палітычна-матываваных судовых працэсах у Беларусі.
Гэтыя вясёлыя гісторыі адбываліся на фоне татальнай несправядлівасці судовай сістэмы Беларусі. Таму выпуск называецца “Смех скрозь слёзы”.
*Назіранне за судовымі працэсамі — частка грамадскага кантролю за ўладай, і гэта вітаецца ў дэмакратычных краінах.
“Выяўляючы недахопы ў сістэме адпраўлення правасуддзя з пункту гледжання гарантый справядлівага судовага разбору, маніторынг судовых працэсаў спрыяе павышэнню ўзроўню ведаў суддзяў, пракурораў, адвакатаў і іншых суб'ектаў аб міжнародных гарантыях належнага працэсу і іх ужыванні ў Нацыянальным судаводстве”, — гаворыцца ў “маніторынгу судовых працэсаў. Даведачнае кіраўніцтва для практыкаў " ад БДІПЧ АБСЕ.
Падтрымай "Вясну" на https://www.patreon.com/spring96